Іванец: больш за 70% выпускнікоў школ на ЦЭ альбо пацвердзілі, альбо палепшылі свае ацэнкі

17.06.2024

Больш за 70% выпускнікоў школ на ЦЭ альбо пацвердзілі, альбо палепшылі свае ацэнкі. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала АНТ міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае БЕЛТА.

"У мінулым годзе мы ўпершыню апрабавалі мадэль цэнтралізаванага экзамену, які з'яўляецца як выпускным, так і ўступным іспытам ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Не ўсё гладка прайшло, але самае галоўнае патрабаванне, якое ставілі перад намі і людзі, і кіраўнік дзяржавы, — забяспечыць справядлівы і роўны адбор для ўсіх дзяцей. Гэту задачу мы ў гэтым годзе выканалі. Абсалютна ўсе хлопцы, якія здавалі цэнтралізаваны экзамен, убачылі ў сваіх асабістых кабінетах свае работы. Гэта цалкам зняло пытанні, якія тычыліся таго, наколькі карэктна правярае РІКВ гэтыя заданні, ці дапусціў памылку выпускнік", — распавёў Андрэй Іванец.

Другое прынцыповае змяненне - сумяшчэнне тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. "Гэта дазволіла нам у абсалютна ідэнтычных умовах (гэта значыць гэта адзіныя заданні, адзіныя месцы правядзення) забяспечыць як атэстацыю выпускнікоў, так і выпускнікоў мінулых гадоў, якія паступаюць сёлета ва ўніверсітэты. І зняць пытанне, што ўсё ж складаней -цэнтралізаваны экзамен альбо цэнтралізаванае тэсціраванне. Яны абсалютна ідэнтычныя, - падкрэсліў міністр. - Трэцяя задача - поўная адпаведнасць школьнай праграме. Гэта таксама цалкам выканана. Першасны аналіз паказвае, што больш чым 70% выпускнікоў школ, якія здавалі цэнтралізаванае экзамен, альбо пацвердзілі, альбо палепшылі свае адзнакі."

https://www.pvestnik.by