У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман.
Вецер заходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-18 градусаў, удзень — плюс 24-29 градусаў.


 
		

 
		 
          



 
                            












 
                            

 
                            
 
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
						 
			 