Асноўныя правілы паводзін на вадаёмах

05.06.2024

З усталяваннем вяснова-летняга перыяду жыхары нашага горада ў вольны час часцяком выязджаюць да водных аб'ектаў, каб адпачыць, аднавіць свае сілы на ўлонні прыроды. Адпачываючы, грамадзяне забываюць аб мерах бяспекі на вадзе, што прыводзіць да трагічных наступстваў.

У мэтах забеспячэння аховы грамадскага парадку, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян у месцах масавага адпачынку грамадзян, прадухілення гібелі людзей на водах, у месцах масавага адпачынку грамадзян выстаўляюцца нарады міліцыі.

У Полацкім раёне вызначаны два месцы масавага адпачынку грамадзян ля вады: штучны вадаём у в. Бельчыца, левы бераг ракі Заходняя Дзвіна (у раёне парку каля Кургана Бессмяротнасці).

Забароненыя месцы для купання:

  • штучны вадаём у раёне вуліцы Паркавай;
  • штучны вадаём у раёне вуліцы Чкалава;
  • штучны вадаём у раёне вуліцы Янкі Купалы і завулка Янкі Купалы 3-га;
  • штучны вадаём у раёне вуліцы Шміта;
  • штучны вадаём у раёне вуліцы Калініна;
  • штучны вадаём у раёне вуліцы Прамысловай;
  • штучны вадаём у раёне завулка Куйбышава 3-га;
  • штучны вадаём у мікрараёне "Аэрапорт";
  • правы, левы бераг ракі Палата;
  • правы, левы бераг ракі Заходняя Дзвіна, за выключэннем акваторый прымыкаючых да левага берага ракі Заходняя Дзвіна ў раёне парку 50-годдзя Савецкай улады.

У дачыненні да незаконапаслухмяных грамадзян, якія ажыццяўляюць купанне ў забароненых месцах артыкулам 24.42. КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, санкцыя якой прадугледжвае штраф ад 1 да 3 базавых велічынь.

Трэба памятаць, што вада не даруе бестурботнасць. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, страты блізкіх Вам людзей і дзяцей паспрабуйце выконваць наступныя правілы і меры бяспекі на водах:

  • Нельга купацца ў адзіночку, у цёмны час сутак, пры моцных хвалях.
  • Не скачыце ў ваду ў месцах з невядомай глыбінёй і рэльефам дна.
  • Не заплывайце за загараджаючыя знакі і далёка ад берага, разлічвайце свае сілы.
  • Пры плаванні ў лодках не перагружайце і не разгойдвайце іх.
  • Не пакідайце дзяцей ля вадаёмаў без нагляду.
  • Не скачыце ў ваду з дамбаў, прыстаняў, катэраў, лодак;
  • Не падавайце ілжывыя сігналы бедства.

Небяспечна купацца ў нецвярозым стане, у забароненых і неўстаноўленых для гэтага месцах, выходзіць у плаванне на няспраўнай або неабсталяванай выратавальнымі сродкамі лодцы, сядзець на яе бартах, перасаджвацца з месца на месца або з адной лодкі ў іншую падчас руху.

Не ўмеючы плаваць нельга карыстацца лодкамі, надзіманымі сродкамі, іншымі прадметамі, не абсталяванымі спецыяльнымі прыстасаваннямі для плавання.

Асаблівую ўвагу ў гэты перыяд варта надаць непаўналетнім. Часам бацькі адпускаюць сваіх дзяцей адных у месцы масавага адпачынку, не аказваючы належнага нагляду. Як вынік, асноўным відам правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца непаўналетнімі, з'яўляецца распіццё спіртных напояў і з'яўленне ў п'яным выглядзе ў грамадскіх месцах.

Артыкулам 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ў грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення і цягне накладанне штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь.

Трэба памятаць, што вада не даруе бестурботнасці.

Намеснік начальніка

Полацкага РАУС -

начальнік МГБ А.В. Шатуха