Як зберагчы сваю маёмасць на пляжы

05.06.2024

Нярэдка ахвярамі злачынцаў на гарадскіх пляжах з'яўляюцца дзеці і падлеткі. Яны менш пільныя і не сочаць за рэчамі, пакінутымі на беразе, і гэтым паспяхова карыстаюцца пляжныя злодзеі. Мабільныя тэлефоны, фотаапараты, планшэты, ноўтбукі, кашалькі, ювелірныя ўпрыгажэнні, гадзіннiкi, дарагая вопратка і абутак - вось няпоўны спіс таго, чаго пазбаўляюцца адпачываючыя падчас пляжнага сезону. А на пляжы знайсці зламысніка амаль немагчыма.

Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, звязаных з крадзяжамі каштоўных рэчаў, настойліва раім не пакідаць свае рэчы без нагляду пры наведванні пляжу. Папытаеце адпачываючага па суседстве паглядзець за вашымі рэчамі, калі сыходзіце купацца.

Раім браць з сабой на пляж толькі неабходную суму грашовых сродкаў, да прыкладу, на куплю ежы.

Сумку, у якой ёсць каштоўнасці, варта трымаць закрытай, каб змесціва не прыцягвала ўвагі.

Не кладзіце рэчы ў сябе за спіной, пакідайце іх на ўвазе. Калі сумкі няма, схавайце рэчы пад ручніком. Калі не ўдалося дамовіцца з суседам аб наглядзе за рэчамі, прышпіліце сумку да зафіксаванага прадмета (трубе або парасону), укапаным у пясок.

Не спіце на пляжы, часта ахвярамі злодзеяў становяцца грамадзяне, якія накрыўшы твар ручніком спяць пад гарачымі прамянямі сонца.

Калі вы пайшлі на возера вялікай кампаніяй, гэта плюс: можна па чарзе купацца і пільнаваць рэчы.

Акрамя таго, нагадваем, што на пляжы важна не злоўжываць алкаголем, каб не страціць пільнасць.

Калі вы ўсё ж такі сталі ахвярай пляжных злодзеяў, неадкладна звяртайцеся ў міліцыю. Беспакаранасць толькі стымулюе злодзеяў да новых дзеянняў, а пацярпець могуць і іншыя адпачываючыя.

Начальнік Полацкага РАУС В.А. Петкун