Яно аб'ядноўвае не толькі прафесійных спартсменаў, трэнераў і балельшчыкаў, але і ўсіх, хто вядзе здаровы лад жыцця.
Радуе, што ў нашым горадзе і рэспубліцы вялікая ўвага надаецца прасоўванню і развіццю спорту. Многія жыхары Полаччыны клапоцяцца аб здароўі і фізічнай падрыхтоўцы, а значыць, і аб здароўі нацыі ў цэлым.
Мы дзякуем усім, хто захапляе нас сваім майстэрствам, сілай волі, зацятасцю, імкненнем да дасягнення пастаўленых мэт. Асаблiвыя словы падзякі — нашым трэнерам, настаўнікам.
Ад усёй душы віншуем спартсменаў, трэнераў, арганізатараў, ветэранаў спорту, заўзятараў і ўсіх, каму неабыякавы спорт. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, спартыўнага даўгалецця, новых поспехаў і яркіх перамог!
І.І. Марковіч, старшыня
Полацкага райвыканкама.
І.Ф. Грыбовіч, старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў.
У Рэспубліцы Беларусь адным з найважнейшых напрамкаў сацыяльнай палітыкі былі і застаюцца развіццё і папулярызацыя фізічнай культуры і спорту, у тым ліку і на заканадаўчым узроўні. Полаччына славіцца і ганарыцца сваімі спартыўнымi традыцыямі і перамогамі. Нашы спартсмены і іх настаўнікі дэманструюць высокі ўзровень падрыхтоўкі, мужнасць і волю да перамогі, дабіваюцца высокіх вынікаў.
Асобыя словы падзякі ветэранам. Вы і сёння ў страі, актыўныя і ініцыятыўныя, з'яўляецеся яскравым прыкладам для падрастаючага пакалення.
Віншуем са святам! Жадаем усім алімпійскага здароўя, прафесійнага даўгалецця! Няхай толькі перамогі будуць вашымі вернымі спадарожнікамі на спартыўных арэнах і ў жыцці!
С.В. Адзінцова, А.М. Стома,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.