Дзяржаўтаінспекцыя Полаччыны праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы накіраваныя на папярэджанне ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў і асоб, якія перасоўваюцца на сродках персанальнай мабільнасці

18.05.2024

АДАІ Полацкага РАУС 18 мая праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы накіраваныя на папярэджанне ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў і асоб, якія перасоўваюцца на сродках персанальнай мабільнасці.

У сувязі са спрыяльнымі ўмовамі надвор'я, спрыяючымi павелічэнню перамяшчэння грамадзян па вулічна-дарожнай сетцы, а таксама ў мэтах прыняцця папераджальных мер па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму непаўналетніх веласіпедыстаў і асоб, якія выкарыстоўваюць сродкі персанальнай мабільнасці, 18 мая супрацоўнікі ДАІ правядуць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў.

Дзяржаўтаінспектары ўзмоцняць кантроль на маршрутах патрулявання за перамяшчэннем веласіпедыстаў, пешаходаў, асоб, якія перасоўваюцца на СПМ.

https://www.pvestnik.by