З 15 мая на Полаччыне стартуе iнфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС "Не пакідайце дзяцей адных!"

15.05.2024

Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячай гібелі і траўматызму, у тым ліку на пажарах, папярэджанне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнне іх агульнай бяспекі.

Мерапрыемствы акцыі будуць праходзіць у месцах з масавым знаходжаннем людзей, і ўключаць у сябе работу інтэрактыўных пляцовак з конкурсамі, віктарынамі і гульнямі для ўсёй сям'і. Таксама ратавальнікі правядуць заняткі з маладымі і будучымі бацькамі ва ўстановах аховы здароўя, наведаюць шматдзетныя сем'і.

Акцыя працягнецца да 1 чэрвеня!

https://www.pvestnik.by