Увага! Абвешчаны iнтэрнэт-конкурс для падпісчыкаў Мінпрыроды ў сацыяльных сетках!

15.05.2024

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае прыняць удзел у конкурсе на лепшы слоган-дэвіз.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе сваім падпісчыкам у сацыяльных сетках разам прыдумаць слоган-дэвіз прыродаахоўнага ведамства.

Кожны з нас можа ўнесці свой уклад у захаванне навакольнага асяроддзя!

Прыняць удзел у конкурсе могуць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Для ўдзелу неабходна прыдумаць слоган-дэвіз і з інфармацыяй пра сябе даслаць яго на электронную пошту камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Прыём заявак ажыццяўляецца да 20 мая 2024 года.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс і патрабаванні для ўдзелу ў ім чытайце па спасылцы https://minpriroda.gov.by/ru/konkurs-ru/».

minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/vnimanie-objjavlen-internet-konkurs-dlja-podpischikov-minprirody-v-sotsialnyx-setjax-5739