Афармленне плацёжных дакументаў пры пералічэнні падаткаў у бюджэт

10.05.2024

З 10 мая 2024 г. у плацёжных дакументах на выплату падаткаў, збораў (пошлін), пеняў, іншых плацяжоў у бюджэт неабходна ўказваць два новыя рэквізіты:

- фактычны плацельшчык (УНП і найменне);

- фактычны бенефіцыяр(УНП і найменне).

Для плацельшчыкаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі МПЗ па Полацкім раёне, у аплатнай інструкцыі на выплату плацяжоў паказваем:

- у рэспубліканскі бюджэт

бенефіцыяр - Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, УНП 300594330;

фактычны бенефіцыяр - ІМПЗ РБ па Полацкім раёне, УНП 300990842.

№ рахунку BY97AKBB36029130100020000000 у ААТ "ААБ "Беларусбанк" г. Мінск БІК АКВВBY2X

- у мясцовы бюджэт:

бенефіцыяр - Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, УНП 300594330;

фактычны бенефіцыяр - фінансавае ўпраўленне Полацкага раённага выканаўчага камітэта, УНП 300990868.

№ рахунку BY38AKBB36003230019350000000 у ААТ "ААБ "Беларусбанк" г. Мінск БІК АКВВBY2X

Звесткі аб рэквізітах рахункаў для залічэння плацяжоў у даходы бюджэту размешчаны на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь у раздзеле "Выкананне бюджэту" падраздзел "Рахункі бюджэтаў з 10 мая 2024".

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне