У Полацку прайшоў мітынг, прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

10.05.2024

Напярэдадні Дня Перамогі ў Полацку прайшоў мітынг, прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На плошчы Свабоды сабраліся кіраўнікі Полацкай раённай улады, духавенства, дэпутаты, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і грамадскіх аб'яднанняў рэгіёна, члены прафсаюзаў, ветэраны і моладзь, каб ушанаваць памяць абаронцаў Айчыны і вызваліцеляў нашага роднага горада.

У сваім выступе Ігар Марковіч, старшыня Полацкага райвыканкама распавёў, якой цаной нам дасталася перамогі, і што мы павінны свята шанаваць тых, хто выстаяў у гераічнай барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Растопчын казаў моладзі берагчы мір і быць годнымі памяці прадзедаў. Падзяку салдатам Перамогі ад імя маладога пакалення палачан адрасавала першы сакратар Полацкага РК ГА "БРСМ" Ганна Сярко.

Дзень Перамогі 9 Мая - важнае і знамянальнае свята для ўсіх грамадзян нашай краіны, бо амаль у кожнай сям'і захоўваюць памяць пра продкаў, якія зрабілі свой уклад у Вялікую Перамогу над фашысцкімі захопнікамі. Памяць аб гэтай падзеі і павага да тых, хто бясстрашна змагаўся за будучыню свайго народа, свята захоўваецца ў сэрцах нашых людзей.

Хвілінай маўчання прысутныя на мітынгу ўшанавалі памяць аб загінуўшых на палях бітваў, аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, якім было не наканавана сустрэць цяперашні мірны май. ...У знак удзячнасці за подзвіг у імя жыцця палачане ўсклалі кветкі і вянкі да помніка вызваліцелям Полацка.

Фота Віктара Чарняўскага.

https://www.pvestnik.by