Каб дзяцінства засталося дзяцінствам

06.05.2024

Дзяцінства - самая шчаслівая і бесклапотная пара, якая для кожнага дзіцяці павінна быць чароўнай краінай, месцам, дзе спраўджваюцца цуды, а бацькоўскі дом - надзейная крэпасць, у якой заўсёды можна адчуваць сябе пад абаронай. У рэчаіснасці так бывае не заўсёды, часам дзеці становяцца ахвярамі з боку дарослых, а часам і ўласных бацькоў.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў на практыцы сутыкаюцца з жахлівымі фактамі парушэння дзіцячай псіхікі і палавой недатыкальнасці.

У бягучым годзе ўстаноўлена 15 непаўналетніх асоб, якія пацярпелі ад злачынстваў названай катэгорыі, выяўлена і прыцягнута да адказнасці 17 педафілаў.

Часта злачынствы гэтай катэгорыі маюць латэнтны характар, дзеці рэдка расказваюць нават бацькам, што з імі адбылася бяда ці проста не ўсведамляюць, што з імі адбылося нешта супрацьпраўнае.

Адной з задач праваахоўнікаў з'яўляецца не толькі раскрыццё злачынства, але і прафілактыка здзяйснення падобнага роду дзеянняў.

З 29 красавіка па 24 мая на тэрыторыі Полацкага рэгіёну праводзіцца спецыяльная праграма "Дзяцінства без гвалту", у рамках якой супрацоўнікамі міліцыі будуць праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на недапушчэнне ўчынення злачынстваў у сферы палавой свабоды або палавой недатыкальнасці непаўналетніх, а таксама абароту дзіцячай парнаграфіі.

Улічваючы "далікатную" спецыфіку пытання не толькі самі дзеці, але бацькі і педагогі могуць не ведаць, як паступіць правільна, па дапамогу можна звярнуцца на інтэрнэт рэсурсы "kids.pomogut.by", "pomogut.by", якія з'яўляюцца сумеснай ініцыятывай Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН ( ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, куды можа звярнуцца любы - падлетак, бацькi, педагог ці проста сведка здарэння, за аказаннем інфармацыйнай і псіхалагічнай падтрымкі.

На сайце таксама сабрана і сістэмна выкладзена інфармацыя аб праблеме наркаманіі і спосабах дапамогі, а таксама аб правілах паводзін дзіцяці ў сетцы Інтэрнэт. Рэсурс змяшчае карысныя парады аб тым, як зрабіць зносіны ў сетцы бяспечным, абараніць іх ад кібербулінга, сэксуальнай эксплуатацыі, іншых форм гвалту, ад выкрутаў наркадылераў. Другая важная функцыя – дапамога праз чат дзецям, а таксама іх бацькам, якія пацярпелі ад гвалту.

Штодня з 8.00 да 20.00 можна ў анлайн-рэжыме задаць пытанні на ўмовах ананімнасці, адказы даюць прафесійныя псіхолагі і юрысты.

Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама звяртаецца да грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб фактах гвалту, іншых супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да непаўналетніх звяртацца па тэлефоне "102" кругласутачна, у тым ліку і ананімна альбо па тэлефоне +375298187065 (МТС).

Начальнік НАНiПГЛ

Полацкага РАУС Іван Васільеў