Мэтавая падрыхтоўка ў каледжах Віцебскай вобласці: рост колькасці заявак і павелічэнне мэтавых месцаў

06.05.2024

Сталі вядомы лічбы прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, заснавальнікам якіх з'яўляецца Віцебскі аблвыканкам. Рост колькасці заявак адзначаецца па ўсіх профілях, што кажа аб зацікаўленасці працадаўцаў ў кадрах, якія рыхтуюць каледжы паўночнага рэгіёну. Ёсць спецыяльнасці, асабліва запатрабаваныя ў будучых наймальнікаў.

У іх ліку, напрыклад, "вытворчасць хлебабулачных, макаронных, кандытарскіх вырабаў і канцэнтратаў" (Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж) — на 14 мэтавых месцаў паступіла 22 заяўкі, "тэхналагічнае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці" (Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж) — на 12 месцаў пададзена 18 заявак, "тэхнічная эксплуатацыя абсталявання для вырабу хімічных прадуктаў і будматэрыялаў" (Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж) — на 12 месцаў 17 заявак.

Усяго ў каледжы Віцебшчыны на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі плануецца прыняць 747 мэтавікоў — гэта на 53% больш, чым летась. З гэтага года павялічана колькасць магчымых мэтавых месцаў. Цяпер яно можа складаць да 50% ад плана прыёму на дзённую форму навучання за кошт сродкаў бюджэту, а па спецыяльнасцях сельскагаспадарчага профілю і сферы аховы здароўя — да 60 %, растлумачылі ў аддзеле прафесійнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама.

https://www.pvestnik.by