Пачаты работы па мадэрнізацыі ўчастка цепласеткі на вуліцы Талстога ў Полацку

12.04.2024

Пачаты работы па мадэрнізацыі ўчастка цепласеткі на вуліцы Талстога.

Як растлумачыў начальнік раёна цеплавых сетак філіяла "Полацкая ЦЭЦ" РУП "Віцебскэнерга" Сяргей Каралёў, усё ідзе па плану. Работы па замене трубаправода цепласеткі на перадізаляваныя трубы на ўчастку працягласцю па канале 100 м (у аднатрубным вылічэнні 218 м) у перыяд з 8 красавіка па 3 чэрвеня ўзгоднены з райвыканкамам. Паколькі гэты ўчастак размяшчаецца ў адноснай блізкасці да аб'ектаў, на тэрыторыі якіх будуць арганізаваны пляцоўкі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, іх выкананне з аднаўленнем добраўпарадкавання вырашана завяршыць да пачатку гэтай маштабнай падзеі.

На аб'екце працуе персанал падраднай арганізацыі, якая ў мінулым годзе ўжо працавала ў нашым горадзе ў мікрараёне Марыненка, — ТАА "КатлаЭнергаСэрвіс-СМУ" з г.Мінска. "Перадізаляваныя трубы завезены. Пачынаюцца земляныя работы, а паралельна — падрыхтоўка да дэмантажу і мантажу, — растлумачыў Сяргей Валер'евіч. - Пастаўленая задача будзе выконвацца аператыўна."

Акрамя таго, гаспадарчым спосабам ужо вядуцца работы па замене трубаправода паміж домам №5 па вул. Юбілейнай і домам №3 па вул. Гагарына, а таксама паміж дамамі №№ 3 і 5 па вул. Гагарына.

https://www.pvestnik.by