Для маладых спецыялістаў – паніжаная норма выпрацоўкі, а маладым сем'ям – кампенсацыя расходаў па найму жылля

09.04.2024

Працоўныя і сацыяльныя гарантыі для работнікаў ЖКГ устаноўлены ў пагадненні на 2024-2026 гады, якое было падпiсана паміж галоўным упраўленнем жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама і Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

Так, у дакументы прапісаны наступныя прэферэнцыі: устанаўленне для маладых спецыялістаў паніжанай нормы выпрацоўкі першыя шэсць месяцаў без змяншэння зарплаты; матэрыяльная падтрымка маладых сем'яў для кампенсацыі расходаў па найму жылых памяшканняў або пражывання ў інтэрнаце; аказанне матэрыяльнай дапамогі работнікам, якія вярнуліся пасля заканчэння ваеннай службы на ранейшае месца працы. Усё гэта будзе спрыяць замацоўванню кадраў.

Таксама пагадненнем замацаваны абавязкі наймальнікаў па матэрыяльным стымуляванні работнікаў за дасягненні ў галіне якасці, укараненне рацыяналізатарскіх прапаноў. Акрамя гэтага, у дакумент укаранёна палажэнне аб настаўніцтве.

Дамоўленасці падпісалі начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзядзёла і старшыня абласной арганізацыі прафсаюза Аляксей Юсікаў.

https://www.pvestnik.by