Такія прэферэнцыі на 2024-2026 гады прадугледжаны пагадненнем, якое падпісалі начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрый Дзядзёла і старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Аляксей Юсікаў.
Як лічаць у абласным ведамстве ЖКГ, працоўныя і сацыяльныя гарантыі для маладых работнікаў камунальнай сферы будуць спрыяць іх замацоўваемасці ў калектывах.


 
		

 
		 
          



 
                            












 
                            

 
                            
 
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
						 
			 