18 красавіка ў Полацку пройдзе прафсаюзны прававы прыём

09.04.2024

18 красавіка з 10.00 да 12.00 на базе УП "Полацкгазбуд" па адрасе: г.Полацк, вул. Асіпенка, 28 адбудзецца чарговы выязны прыём грамадзян прававымі інспектарамі працы па пытаннях, што тычацца тлумачэнняў нормаў заканадаўства.

Прыём грамадзян правядзе галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Дзмітрый Красоўскі. Таксама ў ім возьмуць удзел прадстаўнікі пракуратуры Полацкага раёна і Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў.

Акрамя таго, у гэты ж дзень з 13.00 да 15.00 вы можаце звярнуцца па тлумачэнне норм заканадаўства ў Полацкае раённае аб'яднанне прафсаюзаў па адрасе г. Полацк, вул. Талстога, 6, каб. 202.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца ў працоўныя дні з 8.00 да 17.00 па тэлефонах: (8033)317-51-55, 46-30-75, а таксама па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

https://www.pvestnik.by