Полацкае раённае аб'яднанне прафсаюзаў праводзіць чарговы маніторынг выкарыстання прадукцыі стабілізацыйных фондаў

08.04.2024

Полацкае раённае аб'яднанне прафсаюзаў правяло чарговы маніторынг выкарыстання прадукцыі стабілізацыйных фондаў.

Народныя кантралёры праверылі наяўнасць агародніны ў засеках і паглядзелі, як яе выбіраюць гандлёвыя арганізацыі. Так, Вольга Захаранка, прафсаюзны лідэр раёна, наведала філіял "Вясна-Энерга" РУП "Віцебскэнерга".

Стабілізацыйны фонд прадпрыемства па восені мінулага года быў сфарміраваны на 100 працэнтаў, а гэта 800 тон бульбы, 470 тон капусты, 420 тон морквы і 70 тон буракоў 8,17 тон цыбулі. Умовы захоўвання агародніны, іх своечасовае сартаванне і падрыхтоўка да рэалізацыі адпавядала ўсім неабходным патрабаванням. Кожны з этапаў строга кантраляваўся спецыялістамі філіяла, які зацікаўлены ў тым, каб на прылавак да спажыўца агародніна трапляла добрага таварнага віду і, што самае важнае, па даступнай цане. Стабфонды ў філіяле "Вясна-Энерга" закладваліся пад патрэбнасць для рознічнага гандлю ў крамах ТАА "Веста", ТАА "Еўрагандаль", ААТ "Ніка", ААТ "Полацк-гандаль", фірменных магазінаў "Мяскавіт", ЗАТ "Дабраном", ТАА «ГРЫНрозніца», а таксама ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, закрытых устаноў.

На сённяшні дзень бульба выбрана на 77%, морква на 43%, буракі на 35%, што вышэй за намечаны план. Дагаворы, заключаныя раней, выконваюцца ў поўным аб'ёме.

— Выбарка ідзе па загадзя ўзгодненых графіках — з такім разлікам, каб свежай вітамінавай прадукцыі хапіла на ўсё міжсезонне. Праца ў сховішчы ідзе ўвесь час. Створаны ўсе ўмовы, каб якасная плодаагароднінная прадукцыя пастаўлялася на прылаўкі да лета, калі пачынаецца ўборка ранніх сартоў новага ўраджаю, — тлумачыць Алена Паўлючэнка, загадчык сховішча для агародніны №3 філіяла "Вясна-Энерга".

Праца па маніторынгу стабфондаў у міжсезонны перыяд будзе праводзіцца пастаянна.

Вольга Захаранка, старшыня Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў:

— У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на асаблівым кантролі знаходзіцца захаванасць садавінагароднінай прадукцыі, якая закладзена ў стабілізацыйныя фонды. Цешыць тое, што ўжо вясна ўступіла ў сваім правы на поўную сілу, а ў нас гародніна добрай якасці з мінулага сезона. Яны ёсць і на прылаўках нашых магазінаў. Мы перакананы, айчынная садавінагародніная прадукцыя павінна абавязкова быць у рацыёне кожнай беларускай сям'і.

Фота Надзеі Калужонак.

https://www.pvestnik.by