Начальнік Полацкай ГЭС занесены на Дошку гонару

08.04.2024

На мінулым тыдні ў ДВА "Белэнерга" адбылася ўрачыстая цырымонія абнаўлення Дошкі гонару.

За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх паказчыкаў, значны ўклад, унесены ў развіццё Беларускай энергасістэмы, па выніках работы ў 2023 годзе на Дошку гонару аб'яднання занесены імёны дваццаці чалавек з розных рэгіёнаў рэспублікі.

Сярод іх і энергетыкі Віцебшчыны:

Васіль Вялюга - начальнік Полацкай ГЭС ,

Пётр Кудраўцаў - старшы машыніст энергаблокаў Лукомльскай ГРЭС.

Віншуем з заслужанай узнагародай!

https://www.pvestnik.by