Добраўпарадкаванне горада і раёна — справа агульная!

08.04.2024

Навядзенне парадку на зямлі - гэта перш за ўсё адказнасць кожнага з нас. Самае галоўнае - зразумець, што стан нашай прыроды залежыць ад кожнай дробязі, ад кожнага нашага кроку. Варта памятаць, што смецце, пакінутае ў лясах і месцах адпачынку, нясе велізарную шкоду экалагічнаму стану навакольнага асяроддзя. Мы павінны выключыць спажывецкае стаўленне да прыроды і навучыцца ўважліваму стаўленню да навакольнага асяроддзя. Калі кожны з нас памяняе экалагічную культуру ў малым, то ў выніку колькасць праблем паменшыцца.

Вясна - самы час для штогадовай уборкі пасля зімовага сезону. Менавіта ў гэты перыяд Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя традыцыйна аб'яўляе экалагічныя акцыі і кампаніі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні. Тэрміны акцыі сёлета - з 1 сакавіка па 8 мая.

У Полацкім рэгіёне з надыходам вясны камунальныя службы вядуць санітарную ачыстку і добраўпарадкаванне вуліц. Прыводзяць у парадак газоны, тратуары, а таксама вымятаюць ад бардзюраў пясок, вядуцца работы па ўборцы пакінутай леташняй лістоты. Рамантуюць малыя архітэктурныя формы і дзіцячае гульнявое абсталяванне, вырабляюць усталёўку новых урнаў на дваровых тэрыторыях. Прыводзяць у парадак прыпыначныя павільёны. Штодня ажыццяўляецца бягучы рамонт дамоў: афарбоўка фасадаў, цокаляў і балконаў. Праводзіцца азеляненне. У рамках суботнікаў прыбіраюцца лясныя масівы.

Кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый усіх форм уласнасці, старшыні сельвыканкамаў закліканы арганізаваць удзел працоўных калектываў, насельніцтва ў навядзенні парадку на тэрыторыях горада і раёна, прывядзенне ў належны санітарны стан прылеглых і замацаваных тэрыторый.

Варта звярнуць увагу на вялікую колькасць смецця, якое жыхары пакідаюць у лясных масівах.

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дзякуе ўсім неабыякавым жыхарам Полаччыны, якія прымаюць актыўны ўдзел у навядзенні парадку на зямлі ў населеных пунктах, прыбярэжных палосах рэк, прылеглых лясных масівах ад смецця, ліквідуючы тым самым несанкцыянаваныя звалкі.

Унесці свой уклад у прыгажосць любiмага горада можа кожны. Неабходна арганізаваць суботнікі на дваровых тэрыторыях шматкватэрных жылых дамоў, у час якіх жыхары могуць прыкласці сілы да ўборкі двароў і пад'ездаў, пасадкі кветак і зялёных насаджэнняў, рамонту і афарбоўкі малых архітэктурных форм.

Прыбіраючы прыдамавую тэрыторыю, нельга забываць і пра бяспеку.

І, перш чым спальваць смецце, падумайце, можа, варта адправіць яго на перапрацоўку? Гэтым вы прынесяце карысць навакольнаму асяроддзю. Тым больш што ў кожным двары ўстаноўлены кантэйнеры для раздзельнага збору.

Варта дадаць, што падтрымліваць чысціню і парадак на сваёй тэрыторыі неабходна не толькі ў перыяд месячніка па добраўпарадкаванні, але і на працягу ўсяго года. Гэтым мы зробім наш дом прыгожым, утульным, камфортным для пражывання.

Наваполацкая гарадская і раённая

інспекцыя прыродных рэсурсаў і

аховы навакольнага асяроддзя