Расейцы сёлета змогуць паступіць на бюджэт у беларускія ВНУ на падставе вынікаў АДЭ

05.04.2024

Больш за тысячу бюджэтных месцаў у беларускіх ВНУ сёлета зарэзерваваны для абітурыентаў з Расіі, якія будуць паступаць па выніках АДЭ. Пра гэта міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў на палях экспертна-медыйнага форуму "Саюзная дзяржава. Навуковы прарыў", прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

- Сёння ў нас вельмі цесная інтэграцыя ў галіне сістэмы адукацыі. Шэраг беларускіх і расійскіх ВНУ вядзе падрыхтоўку па сумесных праграмах, вынікам якіх з'яўляецца выдача дыпломаў узору дзвюх краін, – сказаў міністр адукацыі. - Чвэрць стагоддзя спатрэбілася, каб наша моладзь мела роўныя магчымасці для атрымання вышэйшай адукацыі ў Саюзнай дзяржаве. Так, сёлета ў ВНУ Беларусі мы будзем упершыню прымаць для навучання на бюджэтнай форме грамадзян Расіі на падставе вынікаў АДЭ. Гэта значыць расiйскія абітурыенты, не выязджаючы з расiйскай тэрыторыі, змогуць паступіць да нас. Прычым спецыяльнасці самыя розныя: медыцынскія, інжынерна-тэхнічныя, педагагічныя. Больш чым тысяча бюджэтных месцаў зарэзервавана.

Паступленне на бюджэт прадугледжвае для расiян тыя ж абавязацельствы, што і для беларусаў: пасля заканчэння вучобы ім давядзецца адпрацаваць два гады на прадпрыемствах або ў арганізацыях Беларусі.

На фота: міжнародны мультымедыйны прэс-цэнтр РІА Навіны. Экспертна-медыйны форум, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі "Саюзная дзяржава. Навуковы прарыў".

Крыніца: pvestnik.by