"Полацкі веснік" запускае праект "#ДелоКаждого"

05.04.2024

Зрабіць горад чысцей і прыгажэй - справа кожнага з нас. Важна ўнесці асабісты ўклад у добраўпарадкаванне свайго дома або двара, ганка або балкона.

"ПВ" запускае праект "#ДелоКаждого": дзяліцеся прыкладамі неабыякавых адносін да Полацка, дасылайце на эл. адрас рэдакцыі ці вайбер (8 (029) 741-00-07) фота ці відэа навядзення парадку, размяшчайце на сваіх старонках, адзначаючы хэштэгам #ДелоКаждого. Самыя цікавыя мы апублікуем у газеце і размесцім у сацсетках. Разам зробім Полаччыну прыгажэйшай!

У Полацкім раёне з 20 сакавіка па 19 красавіка праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі.

Выкарыстоўваючы пагодлівыя дні і гадзіны, жыхары Полаччыны, працоўныя калектывы займаюцца прывядзеннем тэрыторый у належны санітарны стан і іх добраўпарадкаваннем. Паралельна падраднымі арганізацыямі вядуцца работы на аб'ектах у рамках падрыхтоўкі горада да правядзення ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, у час якога наш горад наведае вялікую колькасць гасцей.

У пачатку гэтага тыдня надвор'е асабліва спрыяла ўборцы тэрыторый і рамонтна-будаўнічым работам. І карэспандэнты “ПВ” адправіліся на пошукі кадраў для адпаведнага фотарэпартажу.

Задач па добраўпарадкаванні, рамонце аб'ектаў, уборцы тэрыторый, азеляненні, якія трэба будзе вырашыць аператыўна, яшчэ вельмі шмат. Таму пасільны ўклад кожнага ў гэту працу важны і патрэбны.

Фота Маргарыты БАРАНОК.

https://www.pvestnik.by