Полацкія праваахоўнікі сумесна з моладдзю ГА "БРСМ" не першы год удзельнічаюць у лесапасадцы.
Сёлета ажыццяўлялі пасадку сеянцоў елкі і саджанцаў хвоі на тэрыторыі Нараўлянскага лясніцтва. Пасадка вечназялёных пачалася з інструктажу, супрацоўнікам патлумачылі, як правільна ажыццяўляць высадку, і праца закіпела.
Дапамога лесу аказана хутка і якасна. Па заканчэнні працы "зялёнага дэсанту" ўсе ўдзельнікі з задавальненнем скарысталіся прапановай пачаставацца халодным бярозавым сокам.
Афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС В.С. Касянкова.


 
		

 
		 
          



 
                            












 
                            

 
                            
 
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
						 
			 