Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання праходзяць у Беларусі

04.04.2024

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, паведамілі ў тэлеграм-канале «ЦВК Беларусі».

Члены Савета Рэспублікі выбіраюцца ад кожнай вобласці і горада Мінска дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Парадак абрання вызначаны выбарчым кодэксам Беларусі.

Працэдура абрання членаў Савета Рэспублікі наступная:

На пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню заслухоўваецца заключэнне ЦВК Беларусі аб правамоцнасці вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі ад адпаведнага рэгіёна і паведамленне ЦВК Беларусі аб іх рэгістрацыі.

Кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі выступаюць на пасяджэнні з праграмай маючай адбыцца дзейнасці, адказваюць на пытанні дэпутатаў. Пры гэтым трэба ўлічваць, што кожны дэпутат, які ўдзельнічае ў рабоце пасяджэння, мае права задаваць пытанні кандыдату ў члены Савета Рэспублікі, выказваць сваё меркаванне, агітаваць за або супраць падтрымкі кандыдата.

Усе вылучаныя кандыдаты, за выключэннем тых, хто заявіў аб самаадводзе, уключаюцца ў бюлетэнь для тайнага галасавання.

Праводзіцца тайнае галасаванне па выбарах членаў Савета Рэспублікі.

Абвяшчаюцца вынікі галасавання, афармляецца адпаведнае рашэнне.

Член Cавета Hэспублікі лічыцца абраным, калі ў выніку галасавання ён атрымаў больш за палову галасоў дэпутатаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

У двухдзённы тэрмін пасля правядзення пасяджэння першыя асобнікі рашэння аб зацвярджэнні вынікаў галасавання па выбарах членаў Савета Рэспублікі, а таксама пратаколы пасяджэння падліковай камісіі разам са спісам дэпутатаў, якія прынялі ўдзел у пасяджэнні, перадаюцца ў ЦВК Беларусі.

ЦВК Беларусі на падставе названых дакументаў устанаўлівае вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі ад абласцей і г. Мінска, рэгіструе абраных членаў Савета Рэспублікі, выдае кожнаму пасведчанне аб абранні.

https://www.pvestnik.by