Інструментальны дуэт "Мілонга" Полацкага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава стаў пераможцам міжнароднага конкурсу-фестывалю

04.04.2024

Падведзены вынікі II Міжнароднага конкурсу-фестывалю ў галіне культуры "Global Asia — 2024" (Масква-Пекін).

У конкурсе прыняў удзел інструментальны дуэт "Мілонга" ў складзе выкладчыкаў Полацкага каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава Аляксея Зелянко і Алены Скараход. Выступленне таленавітых педагогаў міжнародным журы адзначана дыпломам лаўрэата I ступені.

Раней, у 2022 годзе дуэт "Мілонга" ужо станавіўся пераможцам "Global Asia" — 2022" (дыплом лаўрэата I ступені), па выніках якога выдадзены сертыфікаты аб тым, што Алёне Віктараўне і Аляксею Васільевічу прысвойваецца званне "Педагог вышэйшай кваліфікацыі" па версіі Еўрапейскай Асацыяцыі Культуры.

Віншуем з чарговай годнай узнагародай і жадаем далейшых творчых перамог!

https://www.pvestnik.by