Актуальнае пытанне

04.04.2024

Начальнік аддзялення па незаконным абароце наркотыкаў і супрацьдзеянні гандлю людзьмі падпалкоўнік міліцыі Васільеў Іван Сяргеевіч адказаў на актуальныя пытанні, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.

Ці ёсць легальныя наркотыкі ў Рэспубліцы Беларусь?

У Рэспубліцы Беларусь легальных наркотыкаў няма. Усе наркотыкі забаронены і знаходзяцца пад кантролем. Любыя дзеянні з імі з'яўляюцца незаконнымі і асобы, уцягнутыя ў наркаабарот, падлягаюць прыцягненню да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.

Сярод пераважаючых да распаўсюджвання наркотыкаў адносяцца такія асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, як пара-метылэфедрон і альфа-PVP. Гэта рэчывы, спажыванне якіх можа прывесці да смяротнага зыходу нават пры першасным спажыванні.

Вербаванне непаўналетніх падманам, праўда ці выдумка?

Як правіла праз аб'явы ў інтэрнэце, спам-рассылку ці сяброў непаўналетні атрымлівае інфармацыю, што можна хутка падзарабіць. Падлетак згаджаецца на павабную прапанову аб хуткім заробку. Далей працягвае зносіны з дзіцём вярбоўшчык, абяцае ананімнасць, кар'ерную лесвіцу, вялікі заробак, пераконваючы, што па-першае гэта законна, па-другое міліцыянеры ніколі не вылічаць яго асобу. Бывае, што за ўзнагароду прапануюць далучаць і сваіх сяброў. Пасля чаго зламыснік просіць даверлівага дзіцяці сфатаграфавацца з пашпартам, адправіць нумар тэлефона і адрас пражывання.

Вось так дзеці і аказваюцца ў пастцы наркаработнікаў. Таму непаўналетніх папярэджваюць: думаць трэба толькі сваёй галавой, а ўжо тым больш не весціся на повадзе ў злачынцаў, якія ўздзейнічаюць довадамі, што закладчыкі застануцца незаўважанымі.

Хто такія трафарэтчыкі?

Трафарэтчыкі - асобы, якія працуюць на Інтэрнэт-краму па збыце псіхатропных рэчываў, і пры дапамозе аэразольнага балончыка наносяць надпісы на сценах будынкаў, прыпынках і да т.п. На надпісах, як правіла, паказваецца акаўнт Інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў альбо прапанова аб працы на наркакраму (праца 1500 $ у тыдзень). За такую працу "трафарэтчыкі" атрымліваюць грашовую ўзнагароду ў залежнасці ад колькасці нанесеных надпісаў. Дзеянне "трафарэтчыкаў" кваліфікуецца як наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці (арт. 11.3 КоАП). Санкцыя артыкула прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь. У некаторых выпадках іх дзеянні кваліфікуюцца як апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341 КК РБ), што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.

Спорцікі — хто гэта?

Бывае, што дзеці жадаюць сысці з нелегальнага бізнэсу, аднак у злачынцаў ужо ёсць іх дадзеныя. Менавіта гэтым і шантажуюць непаўналетніх, палохаючы тым, што самі пойдуць у міліцыю і раскажуць, што тыя распаўсюджваюць наркотыкі. За адмову выконваць патрабаванні наркамагазіна да дзіцяці могуць прыехаць спорцікі.

Спорцікі — маладыя людзі, якія прычыняюць калецтвы па замове. Ім адпраўляюць дадзеныя чалавека, якога трэба збіць. Следам дыктуюць сутнасць "пакарання". Хлопца ці дзяўчыну высочваюць, здзекуюцца, пры гэтым робячы відэа- ці фотафіксацыю для доказаў. І ўжо пасля прад'яўлення заказчыку знятых матэрыялаў атрымліваюць грошы.

Ці ёсць магчымасць вырвацца з гэтай незаконнай сферы дзейнасці?

Крымінальным кодэксам прадугледжана вызваленне ад адказнасці ў выпадку добраахвотнай выдачы наркатычных рэчываў, аказання садзейнічання праваахоўным органам у выкрыцці асоб, якія займаюцца наркабізнесам.

Замоўчваць праблему ні ў якім разе нельга, рана ці позна гэта вылезе вонкі з няўхільнымі наступствамі.

Якая адказнасць прадугледжана за распаўсюджванне наркотыкаў?

Адказнасць за распаўсюджванне наркотыкаў надыходзіць з 14 гадоў, а пакаранне прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі, а калі ў выніку збыту наркотыкаў адбылася смерць чалавека, то вердыкт суда будзе яшчэ больш суровым - да 25 гадоў. Незалежна ад таго якую ролю падлеткі прымаюць у наркабізнесе - усе будуць прыцягнуты да адказнасці.

Парады бацькам

Заклікаю бацькоў сачыць за сваімі дзецьмі. У першую чаргу неабходна забяспечыць кантроль мабільнага тэлефона дзiцяцi. Калі ў гаджэце ёсць пэўныя прыкладанні, напрыклад, спецыяльная праграма, з дапамогай якой можна рабіць фота і адпраўляць іх з геалакацыяй, браўзэр, праз які можна зайсці ў даркнет, - гэта нагода для гутаркі з вашым непаўналетнім. Таксама варта звярнуць увагу, калі ў вашага дзіцяці пачалі з'яўляцца кішэнныя грошы, новыя рэчы.

Начальнік НАНiПГЛ

Полацкага РАУС І.С. Васільеў