"Алё, мама"

04.04.2024

Ашуканцы ўсё часцей прыдумляюць новыя хітрыкі для вывуджвання грошай у даверлівых грамадзян. Як ні дзіўна, але легенда пра тое, што хто-небудзь з блізкіх сваякоў трапіў у бяду, і тэрмінова патрабуецца перадаць грошы кур'еру для шчаснага вырашэння пытання – актуальная і па гэты дзень.

Схема такая - грамадзяніну паступае званок па гарадскім або мабільным тэлефоне, суразмоўца невыразным засмучаным голасам кажа, што здзейснена ДТЗ блізкім сваяком (жонкай/ мужам, дачкой/сынам), у выніку якога пацярпеў пешаход. Калі ў найкарацейшы час не будуць перададзены грошы на лячэнне пацярпелага, то будзе ўзбуджана крымінальная справа.

Затым у размову ўключаецца нібыта супрацоўнік праваахоўных органаў, які пацвярджае здзяйсненне ДТЗ з цяжкімі наступствамі і паказвае суму, якую неабходна перадаць, каб пазбегнуць прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Варта памятаць, што тэхналогіі не стаяць на месцы, і ашуканцы ўсё часцей выкарыстоўваюць спецыяльныя праграмы, з дапамогай якіх можна сінтэзаваць голас абранага чалавека, тым самым падрабляць галасы сваякоў і знаёмых ахвяр.

Якім жа чынам засцерагчыся ад тэлефонных махлярстваў?

- ні ў якім разе не паддавайцеся паніцы і пад любой падставай спыніце размову з незнаёмцам;

- не варта давяраць званкам і паведамленням аб тым, што сваяк ці знаёмы патрапіў у ДТЗ, затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за здзяйсненне злачынства, асабліва, калі за гэтым ідзе просьба аб пералічэнні грашовых сродкаў. Калі падчас размовы ўзнікаюць сумневы, варта патэлефанаваць чалавеку, ад імя якога вам тэлефануюць;

- не трэба перадаваць грошы незнаёмым людзям.

Калі ўсё ж такі сталі ахвярай ашуканцаў, неадкладна звернецеся ў праваахоўныя органы.

Першы намеснік начальніка

Полацкага РАУС -

начальнік крымінальнай міліцыі С.М. Мірановіч