Дзяржаўтаінспекцыя Полаччыны правядзе прафілактычныя мерапрыемствы "Увага! Самаходныя машыны і трактары!"

01.04.2024

З 1 па 10 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя Полаччыны правядзе прафілактычныя мерапрыемствы "Увага! Самаходныя машыны і трактары!" па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў у перыяд веснавых палявых работ па прычыне тэхнічнай няспраўнасці трактарнай тэхнікі, прычэпаў і самаходных машын.

У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў асаблівая ўвага будзе надавацца спраўнасці знешніх светлавых прыбораў, абсталяванню сельскагаспадарчай тэхнікі (навяснога абсталявання) святлоадбівальнымі элементамі, выкарыстанню пробліскавых маячкоў аранжавага колеру пры руху па дарогах самаходных машын, сельскагаспадарчага транспарту, паўнаце праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду, фізічнаму стану вадзіцеляў і наяўнасці ў іх дакументаў, якія пацвярджаюць права кіравання.

Узмоцніцца кантроль за наяўнасцю дакументаў, якія пацвярджаюць допуск да ўдзелу ў дарожным руху іншых транспартных сродкаў, запланаваных для выкарыстання пры правядзенні палявых работ.

https://www.pvestnik.by