Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама запрашае

07.03.2024

Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама запрашае юнакоў для афармлення дакументаў і паступлення на дзённую форму навучання ва ўстанову адукацыі «Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь» і «Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь» (тэрмін навучання – 4 гады).

Прад'яўляемыя патрабаванні:

- узрост 17-25 гадоў; высокія маральныя і дзелавыя якасці; станоўчыя характарыстыкі па месцы вучобы, працы, жыхарства; добры стан здароўя.

Уступныя іспыты:

- дзяржаўная мова (беларуская або руская на выбар абітурыента), замежная мова, грамадазнаўства. Усё ў форме цэнтралізаванага тэсціравання.

Перавагі паступлення і навучання:

- бясплатнае забеспячэнне абмундзіраваннем, пражываннем і харчаваннем на ўвесь перыяд навучання;

- высокае грашовае забеспячэнне (стыпендыя);

- высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад;

- наяўнасць добрай навукова-практычнай і спартыўнай базы,

- шырокія магчымасці для самаадукацыі і самарэалізацыі;

- абавязковае працаўладкаванне пасля заканчэння ўстановы адукацыі.

Перавагі службы ў органах унутраных спраў:

- супрацоўнікі міліцыі забяспечваюцца грашовым забеспячэннем, форменным абмундзіраваннем, дадатковым водпускам за выслугу гадоў;

- высокая заработная плата, якая вылічаецца ад выслугі гадоў і месца службы;

- ёсць вялікая магчымасць кар'ернага росту і павышэння прафесійнага майстэрства;

- пасля дасягнення ўзросту 48 гадоў, а таксама пасля 20 гадоў службы (у гэты тэрмін уваходзіць і вучоба ва УА маецца права на пенсійнае забеспячэнне;

- атрыманне арэнднага жылля і льготнага крэдытавання на будаўніцтва жылля.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў групу кадраў Полацкі РАУС па адрасе: г. Полацк, вул. Кастрычніцкая, 60, кабінет № 25, кантактныя тэлефоны- 46-30-05, (33) 305-43-59, (29) 717-25-20,(29) 712-50-57 ( МТС)

Намеснік начальніка Полацкага РАУС

па ІР і ДА АА. Гарноўскі