У Полацку супрацоўнікі ДАІ павіншавалі аўталэдзі з 8 Cакавіка

07.03.2024

Акцыя «Кветкі для аўталэдзі» стала на Полаччыне традыцыйнай, на працягу некалькіх гадоў напярэдадні Дня жанчын прадстаўнікі РК ГА «БРСМ» разам з інспектарамі ДАІ адпраўляюцца на вуліцы горада, каб павіншаваць выдатную палову чалавецтва. І гэта вясна не стала выключэннем.

Кветкавы патруль чакаў жанчын-вадзіцеляў на праспекце Францыска Скарыны. Заўважыўшы інспектараў ДПС лэдзі за рулём прыкметна пачыналі нервавацца. А калі пасля патрабавання аб прыпынку, супрацоўнікі ДАІ не прасілі прад'явіць дакументы, а ўручалі цюльпаны, на тварах прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва расцвіталі ўсмешкі.

Інспектары ДПС АДАІ Полацкага РАУС Аляксандр Івашчанка і Антон Міхайлаў разам з галоўным спецыялістам Полацкага РК ГА «БРСМ» Марыяй Рамза жадалі аўталэдзі шчасця, здароўя і добрага настрою. І вядома, нагадвалі пра неабходнасць няўхільнага выканання ПДР.

- Упершыню мяне спыняе супрацоўнік ДАІ, каб павіншаваць. Вельмі нечаканая і прыемная такая ўвага. Цяпер настрой будзе выдатным увесь застаўшыся дзень, - падзялілася кіроўца Валянціна Вітко.

https://www.pvestnik.by