Палачанка Таццяна БЕЛЬСКАЯ падзялілася ўражаннямі аб сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі

06.03.2024

Таццяна БЕЛЬСКАЯ, начальнік аздараўленча-бытавой службы філіяла «Полацкводаканал», актывістка жаночага руху:

- Я ўпершыню ўдзельнічала ў такім маштабным мерапрыемстве, якое праводзіцца ГА «Беларускі саюз жанчын»,— сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнка. Размова была вельмі душэўная і ў той жа час канкрэтная, грунтоўная. Кіраўнік дзяржавы гаварыў пра ролю жанчыны ў грамадстве, што мы можам многае. І гэта сапраўды так. Мы — сіла. І думаю, кожная з удзельніц адчула гэта, знаходзячыся ў зале. Але перш за ўсё, як адзначыў Прэзідэнт, мы — маці і павінны працягваць свой род. А каб было больш шматдзетных сем'яў, неабходна падтрымка дзяржавы. І яна ёсць! Я, як мама дваіх сыноў, спакойная за сваіх дзяцей, таму што мы жывем пад мірным небам, упэўненыя ў заўтрашнім дні.

https://www.pvestnik.by