Беражыце сваіх блізкіх

05.03.2024

Не меншае рост колькасці здзейсненых у сферы сямейна-бытавых адносін забойстваў і замахаў на забойствы, а таксама фактаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

За сухой статыстыкай хаваецца боль, пакуты, слёзы і горыч роспачы блізкіх, часцяком пражываючых сумесна, людзей, няўменне якіх вырашаць складаныя жыццёвыя і сямейныя акалічнасці, прывяло да канфлікту, не вырашанага цывілізаванымі спосабамі знаходжання кампрамісаў інтарэсаў, а паслужышага наступу трагедыі.

У падобнай сітуацыі часцяком пакутуюць дзеці, якія становяцца ахвярамі хатняга гвалту, сведкамі сварак і боек, якія адбываюцца паміж бацькамі. Прычынай сямейна-бытавога няшчасця з'яўляюцца злоўжыванне спіртнымі напоямі, агрэсія, нягоды побыту, псіхалагічныя траўмы, цяжкасці ў матэрыяльным плане.

З мэтай прыняцця дзейсных мер па стабілізацыі сітуацыі, якая склалася, аддзелам унутраных спраў Полацкага раённага выканаўчага камітэта праводзіцца прафілактычная работа па недапушчэнні ўчынення злачынстваў гэтай катэгорыі.

Адной з мер уздзеяння на асоб, якія здзяйсняюць правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін, з'яўляецца прыняцце адміністрацыйна-працэсуальных рычагоў уздзеяння, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Для папярэджання ўчынення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць асобы, у адносінах да правапарушальнікаў прымяняюцца меры па ўзбуджэнні ў дачыненні да іх крымінальных спраў «прэвентыўнай» накіраванасці (па арт. 153, 154, 186КК Рэспублікі Беларусь).

Таксама актыўна ўжываецца такі інструмент, як ахоўнае прадпісанне, якое ўстанаўлівае грамадзяніну, які здзяйсняе гвалт у сям'і, абмежаванні на здзяйсненне пэўных дзеянняў.

Памятайце! Вы не самотныя - ёсць людзі, якія гатовы аказаць Вам дапамогу і падтрымаць Вас. Гвалт у сям'і можна спыніць!

Намеснік начальніка Полацкага РАУС –

начальнік міліцыі грамадскай бяспекі

падпалкоўнік міліцыі А.У. Шатуха