У мерапрыемстве ўдзельнічаюць больш за паўтысячы прадстаўніц аб'яднання з усіх рэгіёнаў краіны.
«Я гатовы да адкрытай, сумленнай размовы. Вы ведаеце нашу сістэму ўлады: калі мы пра нешта дамовімся, гэта абавязкова будзе рэалізавана ў нашай краіне. Таму наша сустрэча, магчыма, па нейкіх пытаннях будзе вызначальнай», - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу доўгіх гадоў у Беларусі захоўваецца добрая традыцыя віншаваць дам у першыя дні вясны. «Свята 8 Сакавіка стала для нас сапраўды ўсенародным. Гэта не толькі магчымасць павіншаваць і падзякаваць жанчынам за разуменне і адданасць, дабрыню і чуласць. Гэта яшчэ адна нагода задумацца аб іх ролі ў грамадстве, адказаць на пытанні, ці ўсё мы зрабілі, каб нашы маці і жонкі, сёстры і дочкі былі шчаслівыя, і што яшчэ трэба зрабіць, каб любімая Беларусь квітнела», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


 
		

 
		 
          



 
                            












 
                            

 
                            
 
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
						 
			 