У Полацку прайшлі ўрачыстасці з нагоды 185-годдзя аб'яднання ўніятаў з праваслаўнымі

04.03.2024

Сёння ў Полацку адзначалі важную дату для ўсіх праваслаўных вернікаў. 185 гадоў таму адбыўся Полацкі царкоўны сабор, па выніках якога больш за паўтара мільёна ўніятаў вярнуліся ва ўлонне праваслаўнай царквы.

Святочныя мерапрыемствы пачаліся ў Сафійскім саборы з боскай літургіі, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Святары Беларусі і Расіі, прадстаўнікі мясцовай улады і прыхаджане ўшанавалі памяць тых, хто папрацаваў на карысць уз'яднання беларускіх уніятаў з праваслаўнай царквой.

Гаворачы пра падзеі 185-гадовай даўніны, мітрапаліт Веніямін адзначыў, што ў аснове Брэсцкай уніі 1596 года ляжалі добрыя ідэі і намеры. «Полацкі сабор 1839 года падводзіць вынікі вельмі напружанага і сумнага перыяду ў жыцці беларускага народа, перыяду, які быў пачаты заключэннем Брэсцкай уніі. Арганізатары Берасцейскай Уніі меркавалі, што такім шляхам можна неяк аб'яднаць розныя канфесіі, і гэта паслужыць на карысць народа. Але атрымалася зусім супрацьлеглае. У тым жа годзе, 1596-м, адбыўся падзел: адны — тыя, хто падтрымаў унію, іншыя — хто не падтрымаў. І на гэтай глебе адбываўся падзел. Больш за тое, жадаючы, каб задуманае ўвасаблялася ў жыццё, арганізатары праяўлялі настойлівасць, часам нават не строгасць, а жорсткасць да таго, каб дасягнуць жаданага для іх адзінства. Гэтага не адбылося», - сказаў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Мітрапаліт адзначыў значэнне гістарычнай падзеі і для сучаснасці, калі адбываюцца падобныя падзеі ва Украіне, дзе, імкнучыся аб'яднаць народ у адной веры, праваслаўным прапанавалі далучыцца да Раскольнікаў, чаго многія людзі не прынялі.

Таксама кіраўнік БПЦ падкрэсліў, што захаванне міру і міжканфесійнай згоды на нашай зямлі магчыма, пакуль мы памятаем урокі гісторыі.

Прадоўжыліся мерапрыемствы ўрачыстым актам у Полацкім дзяржуніверсітэце ім. Еўфрасінні Полацкай, на якім былі заслуханы вітаючыя адрасы ад Наталля Качанавай, старшыні Савета Рэспублікі Беларусь, Аляксандра Субоцін, старшыні Віцебскага аблвыканкама.

Сваімі разважаннямі пра значэнне Полацкага царкоўнага сабора падзяліліся мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідор, мітрапаліт Пскоўскі і Пархоўскі Арсеній, Сяргей Афонін, саветнік пасольства Расіі ў Беларусі, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, рэктар ПДУ ім. Еўфрасінні Полацкай Юрый Раманоўскі.

Таксама падчас урачыстага акта былі заслуханы навуковыя даклады прысвечаныя Полацкаму царкоўнаму сабору і яго ўплыву на адраджэнне праваслаўя на беларускіх землях. Прыемным сюрпрызам для ўсіх стаў прагляд дакументальнага фільма «Вопыт любовi – Вопты адзінства. Мітрапаліт Іосіф Сямашка».

Фота надзеі КАЛУЖОНАК і Маргарыты Баранок.

https://www.pvestnik.by