3 сакавіка ў Полацку адбудуцца ўрачыстасці, прымеркаваныя да 185-годдзя Полацкага царкоўнага сабора 1839 года

04.03.2024

3 сакавіка ў Полацку адбудуцца ўрачыстасці, прымеркаваныя да 185-годдзя Полацкага царкоўнага сабора 1839 года. Плануецца, што ва ўрачыстасцях прыме ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Адбудзецца Боская літургія ў Сафійскім саборы і ўрачысты акт у Полацкім дзяржаўным універсітэце ім. Еўфрасінні Полацкай.

Полацкі сабор 1839 года - сабор духавенства ўніяцкіх Беларускай і Літоўскай епархій, якія размяшчаліся ў межах Расійскай імперыі. Адбыўся ў Сафійскім саборы 12 лютага (па стараславянскiм стылi) 1839 года.

У ходзе яго работы ўсімі ўдзельнікамі быў адобраны і падпісаны Саборны Акт, які аб'яўляў аб вяртанні ўніятаў у праваслаўнае веравызнанне. На імя імператара Мікалая I адпраўлена прашэнне аб далучэнні ўніятаў да Грэка-Расійскай Праваслаўнай Царквы. Полацкі сабор спыніў дзеянне Брэсцкай царкоўнай уніі 1595-1596 гг. на тэрыторыі Расійскай дзяржавы за выключэннем Царства Польскага. Пасля Полацкага сабора Беларусь ператварылася ў праваслаўную краіну.

https://www.pvestnik.by