Гэта дзень мужных і моцных духам людзей, якія сваёй нялёгкай працай забяспечваюць грамадскую бяспеку.
На супрацоўнікаў органаў унутраных спраў ускладзены важныя задачы — змагацца са злачыннасцю, займацца прафілактыкай правапарушэнняў, надзейна стаяць на варце законнасці і правапарадку. Толькі вашы прафесіяналізм, самаахвярнасць, добрасумленнае стаўленне да службы дапамагаюць паспяхова супрацьдзейнічаць злачыннасці і захоўваць на нашай Полаччыне належны правапарадак.
Асобыя словы падзякі — ветэранам органаў унутраных спраў — людзям высокай маральнай загартоўкі, якія беззапаветна служылі краіне і аддалі сябе без астатку ганаровай і бязмерна цяжкай справе.
Няхай у нялёгкай службе супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Полаччыны будзе як мага менш трывог! Жадаем вам і вашым родным здароўя, міру, дабра, сямейнага цяпла і ўзаемаразумення.
І.І. Марковіч,
старшыня Полацкага райвыканкама.
І.Ф. Грыбовіч,
старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў.
Ва ўсе часы праца органаў унутраных спраў была і застаецца прыкладам самаадданасці і мужнасці, вернасці абавязку і прысязе, адданасці дзяржаве і народу.
Вартавыя правапарадку на Полаччыне заўсёды сумленна выконвалі і выконваюць сваю высакародную місію па барацьбе са злачыннасцю і забеспячэнні грамадскай бяспекі. Уласцівыя вам адказнасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу, уменне дзейнічаць у любых сітуацыях і ўмовах выклікаюць заслужаную павагу жыхароў рэгіёна. Упэўнены, што і надалей вы будзеце эфектыўна вырашаць пастаўленыя перад вамі задачы, памнажаць выпрацаваныя дзесяцігоддзямі бездакорнай службы традыцыі, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне!
Дзякуем ветэранам, якія перадаюць моладзі свае веды і вопыт, служаць прыкладам бездакорнага выканання службовага абавязку.
Ад усёй душы жадаем усім вам моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту, далейшых поспехаў у служэнні роднай Рэспубліцы Беларусь!
С.В. Адзінцова, Н.М. Шаўчук,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.