Сфера гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці – зноў у ільготным рэжыме

01.03.2024

Для суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць, з 01.01.2024 па 31.12.2028 адноўлена льгота па падатку на нерухомасць і плацяжах за зямлю, а таксама прадугледжана зніжэнне ў 2 разы стаўкі падатку на прыбытак (для арганізацый) або стаўкі падаходнага падатку (для ІП) у адносінах да аб'ектаў і прыбытку (даходаў) ад рэалізацыі.

Пералікі населеных пунктаў і тэрыторый, на якіх будуць дзейнічаць падатковыя льготы, вызначаць абласныя саветы дэпутатаў.