У Полацкім райвыканкаме адбылося выніковае пасяджэнне полацкіх акруговых камісій № № 27,28 і раённай выбарчай камісій

01.03.2024

У Полацкім райвыканкаме адбылося выніковае пасяджэнне полацкіх акруговых камісій № № 27,28 і раённай выбарчай камісій.

Удзел у мерапрыемстве прынялі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Палушкіна, намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Святлана Валюшкіна, старшыні акруговых і раённай выбарчых камісій, дэпутацкі корпус. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Ірына Дзёмінава, звяртаючыся да прысутных, пазначыла высокі ўзровень арганізацыйнай, інфармацыйнай работы пры падрыхтоўцы і правядзенні ў Полацкім раёне адзінага дня галасавання. У цэлым, выбарчая кампанія прайшла арганізавана, у святочнай, добразычлівай атмасферы.

У сваю чаргу, старшыня Полацкай акруговай камісіі № 27 Наталля Яфрэмава прызналася, што гэты досвед працы падчас выбарчай кампаніі быў новы, але цікавы і выніковы. Паспяховай працы народным выбраннікам на карысць роднай зямлі пажадала Марыя Карасёва, старшыня Полацкай акруговай камісіі №28. «Больш за 30 гадоў працую падчас выбарчых кампаній, — падзяліўся Лёдзiй Лысёнак, старшыня Полацкай раённай выбарчай камісіі. - І мінуўшы адзіны дзень галасавання таксама значны для кожнага, хто быў датычны да гэтай важнай палітычнай падзеі. Праца праведзена вельмі вялікая, аб'ёмная. Нас усіх можна павіншаваць з яе паспяховым заканчэннем»

Падчас мерапрыемства адбылося ўручэнне пасведчанняў зноў абраным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, Віцебскага абласнога і Полацкага раённага саветаў дэпутатаў 29-га склікання.

Першая сесія раённага Савета дэпутатаў новага склікання пройдзе 7 сакавіка, на пасяджэнні дэпутаты выберуць новага старшыню райсавета.

Фота Віктара Чарняўскага.

https://www.pvestnik.by