Працягваецца капітальны рамонт моста праз Заходнюю Дзвіну па вул. Багдановіча ў Полацку

19.02.2024

Працягваецца капітальны рамонт моста праз Заходнюю Дзвіну па вул. Багдановіча.

Падраднай арганізацыяй па дадзеным аб'екце гарадской дарожнай інфраструктуры з'яўляецца ААТ «Мостабуд». Як паведаміў Дзяніс Кейзераў, намеснік дырэктара структурнага падраздзялення «МСУ №5», вытворчы графік выконваецца. Штодня на аб'екце задзейнічана каля 10 адзінак спецыялізаванай тэхнікі і каля 30 чалавек.

У цяперашні час вядзецца рамонт апорных канструкцый, рыхтуецца армаванне маналітнай тратуарнай пліты. Трэба будзе правесцi вялікі аб'ём земляных работ, з аднаго боку моста ўжо выканана адсыпка грунту.

У ходзе капітальнага рамонту аб'екта прадугледжваецца замена дарожнага пакрыцця на мосце і пад'ездах да яго, рамонт металічнай агароджы, адхонаў і іншых збудаванняў і элементаў.

https://www.pvestnik.by