У павільёне Рэспублікі Беларусь на ВДНГ прайшоў канцэрт, падрыхтаваны дырэкцыяй «Славянскага базару ў Віцебску»

16.02.2024

Госці павільёна Рэспублікі Беларусь на ВДНГ маглі адчуць сябе зоркамі «Славянскага базару».

Выстава ў Маскве афарбавалася ў фестывальныя колеры. Любы наведвальнік мог праспяваць «Караоке з зоркай». Спіс кампазіцый багаты, бо за 32-гадовую гісторыю Віцебскі форум наведалі тысячы артыстаў. Смельчакі, якія выйшлі на сцэну, атрымлівалі 3 хвіліны славы, прызнанне і падтрымку публікі і прыемныя фестывальныя падарункі.

Мерапрыемства стала часткай дзён Віцебскай вобласці ў рамках Дзён рэгіёнаў Рэспублікі Міжнароднай выставы-форуму «Расія».

Паўночны рэгіён Беларусі прадстаўляе гасцям форуму свой прамысловы, турыстычны, культурны патэнцыял.

Тут прадэманстравалі адзенне ўстаноў адукацыі, а таксама прэзентавалі і прамысловы турызм з дэгустацыяй прадукцыі.

Культурны складнік дзён Віцебскай вобласці насычаны не толькі выставачнымі экспазіцыямі, але і інтэрактывамі.

Да вытокаў і традыцый паўночнага рэгіёна Беларусі госці змогуць дакрануцца разам з майстрамі па вырабе гравюр, саломапляценні, ткацтве. Увесь беларускі каларыт пакажуць народныя фальклорныя творчыя калектывы.

Каб адчуць атмасферу самага маштабнага форуму, які штогод аб'ядноўвае тысячы прыхільнікаў, дастаткова наведаць беларускі павільён у дні Віцебскай вобласці на ВДНГ з 3 па 26 лютага.

Фота тэлеграм-канал «Віцебская вобласць. Афіцыйна»

https://www.pvestnik.by