Два камп'ютарныя тамографы з'явяцца ў Полацкім міжраённым анкалагічным дыспансеры

16.02.2024

Устаноўка цяжкага медыцынскага абсталявання запланавана сёлета ў некалькіх установах аховы здароўя Віцебскай вобласці, у тым ліку на Полаччыне, паведамляе БЕЛТА.

Два камп'ютарныя тамографы з'явяцца ў Полацкім міжраённым анкалагічным дыспансеры.

Тры асноўных «магутных будаўніцтва» запланаваны на 2024-ы. «Працягваецца будоўля аперацыйна-рэанімацыйнага корпуса абласной клінічнай бальніцы. Сёлета да завяршэння ідзе рэканструкцыя корпуса інфекцыйнай клінічнай бальніцы і пачынаем будаўніцтва паліклінікі ў горадзе Полацку, у мікрараёне Аэрапорт, — растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі. - Акрамя гэтага, у нас сёлета запланавана ўстаноўка цяжкага абсталявання».

https://www.pvestnik.by