15 і 16 лютага аддзел ДАІ Полацкага РАУС праводзіць аперацыю «Пераезд»

16.02.2024

15 і 16 лютага аддзел ДАІ Полацкага РАУС праводзіць аперацыю «Пераезд»

Мэта: прафілактыка ДТЗ пры праездзе чыгуначных пераездаў.

«Аперацыя «Пераезд» праводзіцца раз у месяц згодна з графікам, зацверджаным кіраўніцтвам УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама і Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, – распавядае старшы інспектар арганізацыі дарожнага руху аддзела ДАІ Полацкага РАУС Кацярына Ражанец. – Галоўная мэта – не дапусціць дарожна-транспартны траўматызм на чыгуначных пераездах».

https://www.pvestnik.by