20 гадоў таму ў Полацку на базе школы адкрылі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў

14.02.2024

Сёння 20 гадоў таму (14 лютага 2004 г.) у СШ № 8 г. Полацка адкрыты музей воінаў-інтэрнацыяналістаў. У экспазіцыі музея прадстаўлены матэрыялы аб удзеле палачан у савецка-афганскіх падзеях 1979-1989 гг.

Экспазіцыя музея ўключае наступныя раздзелы: «Гарачыя кропкі планеты», «Афганістан: краіна і людзі», «Яны не вярнуліся з Афганістана», «Выпускнікі школы – удзельнікі ваенных дзеянняў у Афганістане ў 1979-1989 гг.», «Ваенныя медыкі», «Полацкая арганізацыя ветэранаў вайны ў Афганістане», «Баявая зброя».

У музеі праводзяцца экскурсіі для школьнікаў г. Полацка і Полацкага раёна, праходзяць сустрэчы з воінамі-інтэрнацыяналістамі.

https://www.pvestnik.by