Ключы ад кватэр атрымалі супрацоўнікі Полацкага РАУС

14.02.2024

У аддзеле міліцыі Полацкага райвыканкама адбыўся збор асабовага складу. На гэты раз традыцыйнае мерапрыемства запомнілася супрацоўнікам адразу некалькімі прыемнымі момантамі.

У мэтах рэалізацыі сацыяльных гарантый для паляпшэння жыллёвых умоў праваахоўнікаў ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік Полацкага РАУС Вячаслаў Петкун уручыў ключы ад трох доўгачаканых арэндных кватэр, якія знаходзяцца на балансе аддзела ўнутраных спраў.

Запаветныя метры жылплошчы атрымалі 3 супрацоўнікі РАУС.

Па хадайніцтве Астроўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта, рашэннем Полацкага выканаўчага камітэта аддзелу ўнутраных спраў перададзены службовы аўтамабіль «Лада Гранта».

Старшыня сельвыканкама Мікалай Астапенка ўручыў ключы ад аўтамабіля старэйшаму ўчастковаму інспектару міліцыі ААПП маёру міліцыі Андрэю Навічкову, які забяспечвае правапарадак на тэрыторыі Астроўшчынскага сельсавета.

- Наяўнасць тэхнічнай базы - залог якаснай і своечасовай дапамогі грамадзянам. Хуткае рэагаванне на паведамленні дазволіць аператыўна прадухіліць здзяйсненне злачынстваў. Я вельмі рады такому каштоўнаму, а галоўнае патрэбнаму падарунку, — падзяліўся сваімі ўражаннямі Андрэй Васільевіч.

https://www.pvestnik.by