На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта ЦВК Беларусі запушчаны сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання

14.02.2024

На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта ЦВК Беларусі запушчаны сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання, а ў раздзеле, прысвечаным бягучай выбарчай кампаніі, размешчаны адрасы і тэлефоны ўсіх тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій.

На Публічнай кадастравай карце ў падраздзеле «Выбарчыя акругі» раздзела «Дадатковыя пласты» створаны прасторавыя пласты з межамі выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама інфармацыяй аб месцазнаходжанні і кантактных тэлефонах акруговых выбарчых камісій.

https://www.pvestnik.by