Адказнасць за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў

13.02.2024

Да экстрэмісцкіх матэрыялаў аднесена інфармацыйная прадукцыя, прызначаная для публічнага выкарыстання, публічнага распаўсюджвання альбо распаўсюджаная любым спосабам, змяшчаючая заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, прапагандуючая такую дзейнасць і прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі па рашэнні суда.

За распаўсюд, а роўна выраб, выданне, захоўванне і перавозку ў мэтах распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Экстрэмісцкія дзеянні абавязкова павінны быць публічнымі і накіраванымі на прапаганду.

арт. 361 КК «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»,

арт. 361-1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім»,

арт. 361-2 КК «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»,

361-3 КК «Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»,

арт. 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

арт. 361-5 КК «Праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці».

У выпадку прыняцця рашэння аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, пачынаецца адміністрацыйны працэс, у адпаведнасці арт. 19.11 КоАП Рэспублікі Беларусь - распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць. Дадзеным артыкулам прадугледжана адказнасць ад штрафу да 20-ці базавых велічынь

Неабходна ведаць аб адказнасці за захоўванне фота і відэаматэрыялаў з нацысцкай сімволікай або атрыбутыкай у адкрытым доступе на старонках у сацыяльных сетках, пра што гаворыцца ў арт. 19.10 КоАП Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да фізічнай асобы прадугледжаны штраф да 10 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прылад і сродкаў адміністрацыйнага правапарушэння альбо без канфіскацыі.

Акрамя таго, за ўдзел асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца падставай для пачатку разгляду матэрыялаў па страце грамадзянства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткай другой артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2002 г. № 136-З (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 10.12.2020 г. № 67-З) «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

Намеснік начальніка

Полацкага РАУС -

начальнік МАБ Шатуха А. В.