Лёгкая нажыва

13.02.2024

Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама папярэджвае, што адным з найбольш распаўсюджаных відаў злачынных замахаў на маёмасць грамадзян на тэрыторыі раёна з'яўляецца крадзеж з дачных і садовых дамоў.

Важна ведаць, што дадзены крадзеж утварае склад злачынства, прадугледжаны часткай 2 артыкула 205 КК РБ, за якое прадугледжана пакаранне ад штрафу да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Уладальнікі дачных дамоў, абавязкова выконвайце правілы бяспекі:

- зачыняйце дом заўсёды, калі адлучаецца з яго да суседзяў, па ваду ці па іншых патрэбах;

- старайцеся не браць з сабой на дачу дарагія рэчы;

- не пакідайце іх у доме, калі самі збіраецеся адлучыцца;

- часцей наведвайце сваё загараднае жыллё;

- суседзі, паважайце адзін аднаго, паведамляйце ў міліцыю аб падазроных асобах, якія з'яўляюцца ў раёне дачных масіваў і садаводчых таварыстваў;

- вывозіце каштоўныя рэчы з дачнага дома на асенне-зімовы перыяд.

Выявіўшы, што на вашай дачы пабывалі няпрошаныя госці, не спяшаецеся прыбіраць сляды іх прысутнасці. Калі вы збіраецеся звярнуцца па дапамогу ў праваахоўныя органы, дачакайцеся прыезду аператыўнікаў і нічога не чапайце ў доме. У адваротным выпадку супрацоўнікам міліцыі будзе цяжка выявіць сляды, якія злачынец пакінуў на месцы злачынства.

Таксама Полацкі РАУС настойліва рэкамендуе абсталяваць сваё жыллё і месцы захоўвання асабістай маёмасці сродкамі ахоўнай сігналізацыі.

Па паказаным пытанні вам неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльнае падраздзяленне Дэпартамента аховы.

Будзьце пільныя!

Намеснік начальніка Полацкага РАУС

па ІРiКА А.А. Гарноўскі