Полацкаму царкоўнаму сабору 185 гадоў

13.02.2024

Учора (12 лютага – па ст. ст.) споўнілася 185 гадоў Полацкаму царкоўнаму сабору.

У Тыдзень урачыстасці праваслаўя 12 лютага (па ст.ст.) 1839 г. у Полацкім храме св. Сафіі адбылося Саборнае служэнне вышэйшага ўніяцкага духавенства на чале з епіскапамі Іосіфам (Сямашка), Васілём (Лужынскім) і Антоніем (Зубко). На службе было апушчана імя папы Рымскага, а замест яго паміналіся праваслаўныя патрыярхі. Сумесная літургія і падзячны малебен завяршылі падрыхтоўку ўз'яднання ўніятаў з праваслаўнай царквой. У Полацку апошнімі паставілі свае подпісы пад саборным рашэннем члены полацкага духоўнага ўпраўлення і семінарыі.

https://www.pvestnik.by