З 9 лютага выбаршчыкі маюць права звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію для ўдакладнення звестак пра іх

12.02.2024

Тэлеграм-канал «ЦВК Беларусi» з 9 лютага выбаршчыкі маюць права звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію па месцы сваёй рэгістрацыі і ўдакладніць, ці ўключаны яны ў спіс выбаршчыкаў, а таксама праверыць правільнасць названых звестак пра іх.

Выбаршчыкі, якія жадаюць прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі, а па месцы фактычнага пражывання маюць права звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію па месцы пражывання ў перыяд з 9 па 24 лютага 2024 г. Пры гэтым варта ўлічваць, што грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання на падставе пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карты) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання (напрыклад, дагавора куплі-продажу, дагавора найму, зарэгістраванага ў выканкаме, або іншага пацвярджаючага пражыванне дакумента).

У адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 г. уключэнне ў спіс выбаршчыкаў, не зарэгістраваных на тэрыторыі ўчастка для галасавання, не прадугледжана законам.

З 9 па 19 лютага ўчастковыя выбарчыя камісіі працуюць з панядзелка па пятніцу з 17.00 да 19.00 гадзін. У суботу з 12.00 да 14.00 гадзін (у сельскай мясцовасці камісіі могуць працаваць па іншым графіку).

Фота Надзеі КАЛУЖОНАК.

https://www.pvestnik.by