На тэрыторыі Полацкага раёна прайшоў комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні гібелі і траўматызму на аб'ектах транспарту і дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах

12.02.2024

На тэрыторыі Полацкага раёна прайшоў комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні гібелі і траўматызму на аб'ектах транспарту і дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах.

Праваахоўнікі выступілі ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў, дзе давялі інфармацыю аб мерах асабістай бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Адпрацаваны станцыі, прыпыначныя пункты, а таксама найбольш траўманебяспечныя ўчасткі чыгункі.

Правілы бяспекі на чыгуначным транспарце простыя:

- пераходзіць і пераязджаць чыгуначныя шляхi толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах;
- пры пераходзе праз чыгуначныя шляхi па пешаходных насцілах быць уважлівым (здымаць капюшон і навушнікі), сачыць за перамяшчэннем цягнікоў, слухаць папярэджаннi па гучнай сувязі;
- да пераходу чыгуначных шляхоў абавязкова пераканацца ў адсутнасці цягнікоў рухаючыхся ва ўсіх напрамках;
- каб пазбегнуць зацягваючага ўздзеяння паветранага патоку, які ўтвараецца праходзячым цягніком, неабходна адысці ад крайняга рэйкі не менш чым на 2 метра.

Бацькі, не пакідайце без нагляду малалетніх дзяцей паблізу чыгуначных шляхоў.

Асобы, якія парушаюць правілы, нясуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублікі Беларусь!

Так, за перыяд правядзення комплексу былі выяўлены правапарушэнні:

1 - па арт. 18.10 КоАП (Парушэнне кіроўцам т/с правілаў праезду чыгуначных шляхоў)
8 - па ч. 4 арт. 18.2 КоАП (праход чыгуначных шляхоў у неўстаноўленым месцы)
16 - па арт. 19.3 (распіццё алкагольных напояў на аб'ектах чыгуначнага транспарту).

Намеснік начальніка ААПП I.В. Емяльянаў.

https://www.pvestnik.by