На Полаччыне праходзіць абласны грамадзянска-патрыятычны марафон «#Единый»

09.02.2024

На Полаччыне праходзіць абласны грамадзянска-патрыятычны марафон «#Единый». Таксама наш раён далучыўся да рэспубліканскага маладзёжнага інфармацыйна-асветніцкага праекта «Паштоўка.БЕЛ». Ён праходзіць пад патранажам БРСМ, Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пры падтрымцы РУП «Белпошты.

Маладзёжная акцыя прайшла на базе Полацкага аграрна-тэхнічнага каледжа. Сустрэча пачалася з адкрытага дыялогу «Маладзёжны погляд. Выбары», падчас якога навучэнцам навучальнай установы распавялі аб маючым адбыцца Адзіным дні галасавання. Акрамя таго, хлопцы паўдзельнічалі ў праекце «Азбука грамадзяніна. Версія 4.0», дзе кожны змог прымерыць на сябе ролю дэпутата і разгледзець законапраекты. Дзелавая гульня з элементамі навучання аб'яднала і згуртавала ўдзельнікаў мерапрыемства. Прыемным момантам мерапрыемства стала ўручэнне сувеніраў ад Полацкага РК ГА «БРСМ», навучэнцам каледжа, якія ўпершыню прымуць удзел у выбарах.

У завяршэнні сустрэчы маладыя людзі запоўнілі і адправілі сваім родным і блізкім стылізаваныя карткі-флаеры з надпісам «Выбіраем будучыню разам!», якія неўзабаве будуць дастаўлены адрасатам.

Фота з архіва Полацкага РК ГА «БРСМ».

https://www.pvestnik.by